Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

Пасля ўсталявання на тэрыторыі Заходняй Беларусі польскай улады (1921) разгарнулася актыўная барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, аб’яднанне з Беларускай ССР. У 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая стала авангардам барацьбы народных мас.

Аляксандр Якімавіч Гаўрылюк нарадзіўся 23 красавіка 1911 г. у в. Забалоцце Бельскага павета Сядлецкай губерні (цяпер Бельскага ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Пецярбургу, Варонежскай і Харкаўскай губернях. Яго бацька служыў у расійскай арміі, у 1917 г. удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, потым ў родным сяле ўзначаліў рэвалюцыйны камітэт.

Карп Каленікавіч Кузько нарадзіўся 25 мая 1891 г. у вёсцы Угляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Не маючы зямлі, паступіў працаваць на лесапільны завод у Пашуцкай Будзе, вёсцы на мяжы Белавежскай пушчы.

Па ініцыятыве Камуністычнай партыі Заходняй Украіны 10 кастрычніка 1926 г. у Львове было створана Украінскае сялянска-рабочае сацыялістычнае аб’яднанне — «Сельраб». З’явілася яно на базе радыкальных сялянскіх арганізацый «Народная воля» і «Сялянскі саюз» («Сельсаюз»). Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных была створана пры актыўным удзеле савецкіх дыпламатаў і Камінтэрна, яго палітычная платформа была блізкай да платформы КПЗУ.

Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.

Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.